Аб аўтарах:

А. Яўген Голуб:

Належыць да ордэна Братоў меншых канвентульных (канвентуальных францішканцаў). Адзін з арганізатараў Дзён моладзі і “Музычнай майстэрні” у Івянцы. На YouTube вядзе канал “Студня Якуба”.

Надзя Бука:

Мастак, вынаходніцтва аўтарскага стылю "буцінанка" у выяўленчым мастацтве, ілюстратар, дызайнер, куратар арт- праектаў, стрыт-арт мастак. Пераможца міжнародных конкурсаў малюнкаў, двойчы стыпедыят Фонда Прэзідэнта. Кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва пры касцёле святога Тройцы ( св. Роха) " Крылы натхнення".

Кс. Кірыл Бардонаў:

Каталіцкі святар. Выпускнік Пінскай духоўнай семінарыі. Магістр тэалогіі і магістр-ліцэнзіят кананічнага права Люблінскага ўніверсітэта. Касцёльны суддзя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Актыўна працуе з моладдзю.


Пераклад на англійскую мову: Кацярына Адамчык



Ліхтары

У нашым размераным, роўным, як палатно чыгункі, жыцці здараюцца неспадзяванкі. Забудзешся, бывае, пра сваю недатыкальнасць, здымеш з твару ўяўную таблічку "захоўвайце дыстанцыю” і не заўважыш, як Божы Провід раптам "звяжа" цябе з кім-небудзь, каму ты найбольш у гэты момант патрэбны. Звяжа праз усмешку, добры ўчынак, дробны жэст. І тады на гэтым месцы расквітнеюць нетыповыя для снежнай беларускай вясны нябесныя кветкі Яго прысутнасці… 

а. Яўген Голуб












Апошні шанец

Табе патрэбна, каб цябе любілі. Ты моцна гэтага прагнеш і заўсёды шукаеш любові ў думках, словах, дзеяннях… Ты хочаш чуць пяшчотныя словы, атрымліваць ласкавыя паведамленні. Калі іх стане не хапаць, ты выкарыстаеш тое, чым «прывязала» яго да сябе. «Будзь са мною пяшчотным, і атрымаеш тое, чаго ты так хочаш…» Вы будзеце называць свае адносіны любоўю, каханнем. Вы бачылі толькі такую «любоў». Такая выдуманая любоў да выдуманага чалавека, уяўнага вобразу. У рэшце рэшт калісьці ўсё лопне. Ты зноў пачнеш усё нанава? Паспрабуй пачаць з таго, што ты ўжо любімая Богам… 

кс. Кірыл Бардонаў











У вырай

Калі мы пазнаёміліся, яна здалася мне проста звычайным адкрытым і добрым чалавекам. Пасля я быў сведкам, як яна кіравала вялікім хорам. Ёсць людзі, якія ўмеюць добра рабіць сваю справу, выдатныя дырыжоры, сапраўдныя профі… Тут было нешта іншае. Яна жыла музыкай, дыхала ёй, адчувала кожную ноту і адначасова перадавала гэта сваё адчуванне некалькім сотням маладых людзей. Гук усё гусцей запаўняў пустую прастору, ды так, што да яго, здавалася, можна дакрануцца… А пасля Літургіі яна зноў пераўтваралася ў "проста адкрытую і добрую". Толькі той, хто адчуў смак палёту, можа перадаць яго іншым. А што дае палёт Твайму сэрцу? 

а. Яўген Голуб











Шлях да сэрца

- Уяві сабе: раніца, цемра, а ў сэрцы, ведаеш, як быццам хто дзіру вялізную выпаліў. Нібы закрылася ад усіх непрабіваемай сцяной... І як мне зараз з гэтым жыць?! […] - … Гэты маладзён, мажор у белым, мне яшчэ нешта спрабаваў тлумачыць, пераконваў. Вышла. Хацелася запаліць. Не змагла паўстрымаць слёз, туш пацякла, суцэльны патоп… [...] - А ён, здаецца, тут працуе. Я прашу, так па-чалавечы, прашу найлепей як умею – дапамажы, мей ласку. Маўчыць. Разумееш, маўчыць!! Яму ўсё адно. Усім усё адно! І раптам, як гром з неба – імя. Маё імя. Толькі Ён ведаў, толькі Ён так змог. Нібы нічога новага – звычайнае імя, такіх у нас тысячы па вуліцы бегае, але да мяне звярнуўся. Сэрца пазнала… Праз страўнік? Вочы? Вушы? Мейце літасць!! Гэтыя дарогі ўжо даўно раскапаныя. Шлях да сэрца ляжыць праз Імя. 

а. Яўген Голуб











Барацьба

Ты хочаш адчуваць, што ты жывеш. Пра гэта пастаянна кажа табе голас: “Ты мусіш дзейнічаць, інакш цябе няма”. Чым неадкладней ты атрымліваеш чаканыя эмоцыі, тым лепш. Яшчэ лепш, калі іншыя зайдзросцяць табе. Толькі памятай: каб уваскрэснуць, трэба спачатку памерці. Як табе жыць, калі ты застанешся сам насам з сабою? 

кс. Кірыл Бардонаў














Валошкі (Cornflowers)


У цяжкія моманты ўспамінай тое, што для цябе роднае, блізкае. Тое, што калісьці стала часткай цябе. Гэта не абсурд захапляцца прыгажосцю прыроды, напрыклад, захадамі і ўсходамі сонца. Святло жыве ў тым, што створана Богам. Жыве яно і ў табе. Перастаць дабівацца, даказваць, што цябе ёсць за што любіць. Сапраўднае Святло любіць цябе проста так. Толькі мы прызвычаіліся не цаніць тое, што нам даецца проста так. Магчыма, цяпер ты адчуваеш у сабе і вакол сябе адну цемру, але ўспомні, што Святло ў табе пасялілася з самага пачатку твайго існавання. Няхай гэта думка будзе тваёй вопраткай, тваім шчытом. Пачынай жыць сёння, а не заўтра; стань Святлом сёння і будзеш на зямлі сваім, а не чужынцам.

In difficult moments try to remind yourself something that is really close to you. Something, that one time has become a part of you. It's not a nonsense to be enspired by nature, for example by sunsets and sunrises. The light lives in things created by God. It also lives inside of you. Stop achieving, proving that you deserve to be loved. The real light loves you just because it's you. But we have used to not appreciate things we get for nothing without any afforts. Maybe now you feel the darkness inside and around you, but remember that the light inside of you lives from the very beginning of your existence. Let this thought be your clothes, your shield. Begin to live today, but not tomorrow. Become the light today and you will be the part of this world, but not the stranger.⠀

кс. Кірыл Бардонаў


Сацыяльныя сеткі (Social networks)

Ты жывеш у свеце віртуальных адносін. Ты не ведаеш, дзе ты, а дзе іншы чалавек. Ты навучыўся паказваць сябе такім, якім іншыя жадаюць бачыць цябе або якім ты сам сябе бачыш. Толькі ці ты ведаеш, хто ты насамрэч?
Ты звязаны з іншымі повязямі розуму, а не сэрца. Гэта не дазваляе даць твайму жыццю па-сапраўднаму напоўніцца. Можа, прыйшоў час сустрэцца з іншым чалавекам асабіста, ужывую?
Ці ёсць тыя межы, за якія ты не пускаеш іншых? Магчыма, у гэтым — адна з тваіх праблем, калі ты паказваеш іншым усё: слезы, боль, радасць, поспех…
Пачуцці, якія выносяцца ў знешнюю прастору, застаюцца чымсьці знешнім, унутры амаль не перажываюцца. Гэта як быццам прачытаць у кнізе пра іншага чалавека, пра чужое жыццё. Так ты не навучышся перажываць розныя жыццёвыя сітуацыі канструктыўна, «з самім сабой».
Прыйшоў час сустрэцца з сабою. Тое, што мы перажылі вельмі асабіста, інтымна, прыносіць новы вопыт і адкрывае праўду пра нас.

You live in the world of virtual relations. You don’t know, where are you and where is another person. You’ve learned to show up yourself the way another people want to see you or the way you personally imagine yourself. But do you know who actually you are?
You're connected with others through the mind, but not through the heart. And this don’t allow your life to become truly full. Maybe it’s high time to meet up with other person in real life?
Do you have those personal borders which other people cannot across? Maybe this is exactly one of your problems when you show everything to others: tears, pain, happiness, success…
The feelings which are directed to outside remain something external, that do not live in your inside. It looks like reading a book about other person, other life. In this way you will not learn to face with different life situations constructively, “on your own”. It’s time to meet with yourself face to face. What we’ve experienced personally, intimately, brings a new experience and opens the truth about us.

кс. Кірыл Бардонаў


Час (Time)

Толькі адзін рэсурс немагчыма папоўніць. Толькі адна сіла імчыць нас наперад, не даючы магчымасці звярнуць убок ці даць задні ход. Толькі адзін «спецыяліст» можа растлумачыць нам у перспектыве ўсе нашыя вандроўкі па звілістых шляхах існавання. Пра яго зменлівасць пісаў Эклезіяст, пра яго спаўненне — Ян Багаслоў.

Вось ты цяпер чытаеш на смартфоне новае казанне, а ён бяжыць, уцякае кропля па кроплі. Заўтра ён ужо не будзе такім самым. А потым, калі ўпадзе апошняя пясчынка, нябачная рука пераверне пясочны гадзіннік і ён, стомлены, зможа адпачыць ад свайго бясконцага бегу. Пачнецца Вечнасць.

There is no way to replenish just one resource. 
Just one power rushes in front of us leaving no possibility to turn sideways or back down. 
Just one “specialist” from the perspective can explain us all our travels to the difficult ways of our existence. Ecclesiastes was writing about its changing, John the Evangelist - about its ending.
Here you are, now reading the new instahomily, and it is running, losing itself drop by drop. Tomorrow it will not be the same. And then when the last grain falls, invisible hand overturns the hourglass up side down and it, what is out of breath, can take a break from his endless running. Eternity begins.

а. Яўген Голуб



Недзіцячыя гульні (Not children's games)

Першае ўражанне можа глыбока падмануць. Ёсць думка, што антыхрыст будзе здавацца людзям самым мілым чалавекам на зямлі. Штосьці на першы погляд прывабнае і бяспечнае можа пачаць разбураць цябе. Калі гэта здарыцца, табе будзе складана прызнацца, што ты памыліўся. Тваімі слабымі месцамі можна маніпуляваць, забіраючы ў цябе дыханне, жыццё. Ты пачнеш думаць, што так і трэба. «Выкарыстоўвайце мяне, бо мне сумна жыць», — так гэта выглядае знешне. Побач заўсёды ёсць дапамога, толькі яна не ўмее прымушаць, але ўмее чакаць. Чакаць цябе...

First impression can deeply tricks you. There is a thought, that antichrist will show himself for people as the most attractive person in the world. 
Something very charming and innocent at first sight may begin to destroy you. And when it happens, it will be difficult for you to confess that you were wrong. Another people will be able to manipulate your weaknesses, taking away you breath, life. You will start to think that this is how it should to be. “Use me, because I am bored with life”, - the external image of it all. 
There is a help always somewhere near, it just can not be imposed, it only can wait. Wait for you.

кс. Кірыл Бардонаў






Грэх


Не мог гэтага не зрабіць, не стрымаўся. І ўпэўнены, што не стрымаешся зноў. Колькі тваіх споведзей былі з-за гэтага несапраўднымі? А што, калі нейкае жаданне вышэй за твае сілы? І што ты спрабаваў зрабіць, каб не быць больш нявольнікам аднаго і таго ж механізму? Хочаш сумясціць несумяшчальнае і не давяраеш сапраўднай любові. Глыбока ў сэрцы схаваны твае праблемы, якія знешне могуць праяўляцца па-рознаму. Пакуль ты падманваеш сябе, ты не можаш убачыць, што ўнутры цябе. А там ёсць і ноч, і святло. Што для цябе святло? Табе не хопіць сваіх сіл, каб святла стала больш. Мінулага няма. Бог не памятае нашых грахоў. Ёсць будучыня. Не пераставай змагацца... Божа, размаўляй са мной аб тым, што такое святло... 

кс. Кірыл Бардонаў





Каўчэг


Па мінскім моры плыве каўчэг. Не з прасмаленых дошак, не -цэгла, бетон і жалеза, як належна дваццаць першаму стагоддзю. Кірунак яму невядомы, ані дата прыбыцця. Дый навошта яны - кажуць, лічыцца падарожжа…

Па мінскім моры імчыць каўчэг. Шмат у ім пасажыраў, па парах і без. Вось бабулькі-сяброўкі, спяшаць паведаміць Створцу, што чуваць ва ўнукаў. Маладзён на прыпынку, чорны, бы крук, разглядае чаравікі паўтараючы ў галаве мантру: "абынеадлічылі". Дзяўчынка трох год нясе ў руках галінку бацькам - гэта галубка дала іх сужанству новы шанец на вясну…

Па мінскім моры спяшыць каўчэг. Ладдзя лёсаў. Ладдзя гісторый. Ладдзя роспачы ці надзеі? Усё залежыць, каму даверыш штурвал…

а. Яўген Голуб


Міраж (Mirage)

- І ёсць жа людзі! Усё ім цуды падавай! Аблок бліскучы, перапёлкі з неба… Адзін такі ў мяне быў экзэмпляр -усё ніяк вызначыцца не мог: то руно яму сухое зрабі, то з травы расу пазбірай… З вамі, мушу я сказаць, трэба мець анельскую цярплівасць. Нават цэлай вечнасці не хопіць! А цуды -яны што? Яны перад самым носам у вас! Пазбірай здарэнні з жыцця за дзень -пстракаціць дзейнасцю нашага Шэфа, бы тая коўдра амішаў…але ж вам трэба каб відочна, з аганьком ды прыбабахам….
- Эй, а ты хто ўвогуле такі? ⠀
- А, прабач -думкі ўслых. Устань Ілля і еш, бо вялікая дарога ў цябе наперадзе...

- There are people indeed! And they are all just waiting for miracles! Clouds are shining, there are birds in the sky… Once I had such kind of person. Always could not decide what to do: to dry the fleece or to pick dew from the grass…With you, to tell the truth, it’s necessary to have an angelic patience. Even the whole eternity there will be not enough! And thinking about the miracles, what are they actually? They are in front of your nose! Just follow some happens during the day - it’s full of the actions of our Boss like the blanket of Amish people full of colors…but you need to see it by your own eyes with the lights and firework…⠀
- Hey, who are you actually? ⠀
- Ah, sorry - the thoughts aloud. Arise and eat, because the journey is too great... ⠀

⠀а. Яўген Голуб





Адносіны

Ты прывык да свайго свету і не хочаш упускаць нікога іншага. У цябе не было вопыту нармальных адносін. Ты наносіў раны і цябе ранілі. Больш ужо не хочацца рызыкаваць... Прагнеш забыць мінулае і схавацца ад новага болю. Нельга пайсці за Езусам не рызыкуючы. Ён даў табе яе. Калісьці яна зразумела, што боль не назаўсёды для таго, хто верыць. Яна вырашыла зрабіць крок у невядомае, яна баіцца, але давярае Хрысту... давярае табе... Яна - гэта цуд. Бог не робіць цудаў проста так.. 

кс. Кірыл Бардонаў





Трыёль

Чалавек прапускае праз сябе многае: словы, гукі, вобразы… Гэта ўсё становіцца кантэкстам яго жыцця. Немагчыма звонку цалкам зразумець чалавека без яго кантэксту, які, так па-сапраўднаму, ведае толькі ён сам і Бог.

Можа таму не варта спрабаваць змясціць чалавека ў свой асабісты кантэкст, сілай пераносіць яго ў свой свет, які будзе для яго заўсёды чужым і ў якім ён патоне ад тугі па сапраўдным сабе і па Богу.

“Стань такі як я, ідэнтычным мне” — гучыць вельмі па дыктатарску, гэта такое вычварэнне любові, якім мы грашым найчасцей у адносінах да дарагіх нам людзей.

Калі б Бог хацеў аднолькавых людзей, то ў свеце не было б свабоды выбару, не было б рознай музыкі…

Толькі ў Богу можна патануць настолькі, каб застацца сабой, застацца асобай. Як яшчэ зразумець першую хрысціянскую таямніцу, што сам Бог — гэта тры асобы, але адзін Бог, аб’яднаны любоўю?

Натхненне прыгажосцю прыходзіць да людзей з вышыні і яно можа перарадзіцца ў нешта добрае, у тое, што стане часткай свету іншага чалавека. Важнай, але толькі часткай.

кс. Кірыл Бардонаў